Літаратурная гадзіна «Па старонках жыцця Вячаслава Адамчыка»
Да 90-годдзя з дня нараждэння беларускага празаіка, драматурга, кінасцэнарыста Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка ў Палянінавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Па старонках жыцця Вячаслава Адамчыка». На мерапыемстве бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.
Для тых, хто зацікавіўся і хацеў бы больш падрабязна даведацца аб жыцці пісьменніка і прачытаць яго творы ўвазе прысутных была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава «Шчырае слова пісьменніка». Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі ўрыўкі мастацкіх фільмаў па творах пісьменніка: «Чужая бацькаўшчына» і «Год нулявы», а таксама праслухалі ўрывак з твора «Салодкія яблыкі».





