Літаратурны час «Сэрцам роднага слова краніся»

У рамках праекта «К книге и чтению – через досуг и общение» супрацоўнікі бібліятэкі мікрараёна Колас у ДУА «СШ № 2 г. Быхава» для рабят 3 класа правялі літаратурны час «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі Э.С.Агняцвет.
Бібліятэкар расказала вучням аб жыцці і творчасці пісьменніцы, прачытала вершы: «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень», «Слова пра маці» і іншыя. Закончылася мерапрыемства віктарынай па творчасці Э.Агняцвет «Дзяцінства карусель» і аглядам літаратуры паэткі для дзяцей.