Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурнае свята «Капітан дзіцячых падарожжаў»

26.07.2023

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. У 2023 годзе споўнілася 140 год з дня нараджэння пісьменніка, да гэтай даты ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло літаратурнае свята «Капітан дзіцячых падарожжаў».


Загадчык бібліятэкі расказала хлопчыкам і дзяўчынкам пра жыццёвы шлях Янкі Маўра, пра яго педагагічную і літаратурную дзейнасць. Рабяты здзейснілі цікавае падарожжа па кнігах Янкі Маўра і былі здзіўлены тым фактам, што Янка Маўр ніколі не быў у экзатычных краінах, пра якія так цікава і пераканаўча пісаў. Яшчэ даведаліся і пра той факт, што Янка Маўр збіраў і рэдагаваў успаміны дзяцей пра вайну, у выніку на свет з'явілася кніга «Ніколі не забудзем», прадмову да якой напісаў Якуб Колас.

У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны пазнавальны відэафільм аб жыцці і дзейнасці пісьменніка.

239