Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Інтэрактыўная бібліятэчна-інфармацыйная пляцоўка «Беларусь - мая слава, надзея і гонар!»

04.07.2023

3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова падрыхтавалі інтэрактыўную бібліятэчна-інфармацыйную пляцоўку «Беларусь - мая слава, надзея і гонар!».


Жыхароў і гасцей нашага горада запрашалі наведаць выставу, прысвечаную Беларусі. Кнігі, прадстаўленыя на ёй, давалі магчымасць яшчэ больш даведацца аб слаўнай гісторыі нашай краіны, традыцыях, людзях, якія праславілі яе нават паза межамі, аб цесных сувязях і сяброўскіх адносінах з іншымі краінамі.

Таксама дзейнічала выстава малюнкаў, на якой былі прадстаўлены работы ўдзельнікаў конкурсу плакатаў «Голуб міру», прысвечанага Году міра и стварэння.

Наведвальнікі пляцоўкі з задавальненнем прымалі ўдзел у гульне «Знаўцы беларускай кухні» ў якой спачатку адгадвалі, а пасля спрабавалі «згатаваць» традыцыйныя нацыянальныя беларускія стравы.

Дзякуючы акцыі «Рыфмуецца з Радзімай» жадаючыя пакідалі на плакаце шчырыя словы любові да сваёй Радзімы.

Не давялося сумаваць і самым маленькім. Для іх таксама было падрыхтавана шмат гульняў, прысвечаных Беларусі.


349