Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурны партрэт «Я праўду адкрываю свету»

22.02.2023

У рамках праекта «К книге и чтению – через досуг и общение» супрацоўнікі бібліятэкі мікрараёна Колас у ДУА «СШ № 2 г. Быхава» правялі літаратурны партрэт «Я праўду адкрываю свету», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, фалькларыста і перакладчыка – Максіма Гарэцкага.


Пачалося мерапрыемства з выступлення юнака і дзяўчыны ў беларускіх народных касцюмах, якія азнаёмілі прысутных з біяграфічнымі старонкамі жыцця пісьменніка. Бібліятэкар расказала пра творчую спадчыну М. Гарэцкага, правяла віктарыну «Жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага». На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстравалася электронная прэзентацыя «Максім Гарэцкі». Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з кніжнай выставай «Ён думкай і словам служыў Беларусі».


339