Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Урок родного языка «Беларуская мова – скарб беларускага народа»

20.02.2023

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і кнігі ў ДУА «Абідавіцкая сярэдняя школа» бібліятэкар Абідавіцкай сельскай бібліятэкі разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры правялі ўрок роднай мовы «Беларуская мова – скарб беларускага народа», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.


Бібліятэкар зрабіла экскурс у гісторыю свята, расказала пра беларускіх пісьменнікаў, пра багатую скарбніцу вершаў, апавяданняў, казак і іншых твораў. З добрым настроем вучні чыталі ўрыўкі з вершаў беларускіх паэтаў аб роднай мове, вясёлыя скорагаворкі, адгадвалі загадкі.

Напрыканцы мерапрыемства настаўніца нагадала ўдзельнікам, што правільна гаварыць і пісаць на роднай мове – гэта абавязак кожнага чалавека перад сваёй краінай. Таму ўсім неабходна ведаць і берагчы сваю мову.


418