Песняры беларускай душы
27.01.2023

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве, арганізаваным раённым Цэнтрам культуры. Перад тым як атрымаць асалоду ад тэатралізаванай пастаноўкі па твору Якуба Коласа навучэнцы ДУА «СШ № 1 г. Быхава» наведалі інтэрактыўную міні-пляцоўку «Песняры беларускай душы», прысвечаную юбілярам мінулага года, класікам беларускай літаратуры Я. Купалу і Я. Коласу.
Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў розных віктарынах, падрыхтаванных бібліятэкарамі. Самыя актыўныя атрымалі сімвалічныя сувеніры – закладкі для кніг з выявамі беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2023 года.
136