Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

20.11.2022

Быхаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В.Стральцова прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Выстава «Гісторыя сельскай гаспадаркі нашай краіны - гісторыя яе народа» наглядна паказала, як мянялася ад старажытнасці да сённяшняга часу сельская гаспадарка, прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны нашай дзяржавы.


«Ад кошыка - да сеялкі» такую назву насіў першы раздзел выставы. Усе мы ведаем, якую значнасць меў у савецкія часы плакат. Раздзел «Плакат у дапамогу працаўніку» змяшчаў плакаты таго часу, якія спрыялі станаўленню і развіццю сельскай гаспадаркі, матывавалі працаўнікоў на новыя дасягненні і поспехі. У 1986 годзе мінскае выдавецтва «Ураджай» пачало выпуск кніг у новай серыі «Перадавы вопыт – у практыку гаспадарання», на старонках якіх магчыма сустрэць вопыт старшынь калгасаў і Магілёўскай вобласці. Таксама ў дапамогу кіраўнікам гаспадарак быў наладжаны выпуск брашур у серыі «Карма – аснова інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі». З гэтымі выданнямі знаёміў раздзел «Бібліятэка перадавога вопыту». Кнігі, прапанаваныя ў раздзеле «Поле электрычнае на полі хлебным», у папулярнай форме распавядалі аб тэхнічным прагрэсе ў земляробстве. Можна было ўбачыць, як выглядаў трактарны плуг у далёкім 1948 годзе, і вырабы галоўных індустрыяльных гігантаў нашай краіны Гомсельмаш і МТЗ. Апошні раздзел выставы «Заўтра пачалося ўчора» быў прысвечаны традыцыям у сельгаспадарчай галіне, якія мы захавалі і беражом сёння.

Побач з выставай размесцілася мапа Быхаўскага раёна, якая знаёміла з вынікамі хлебаўборачнай кампаніі. Фотавыстава «Шлях да поспеху праз працу хлебаробаў» прысвечана перадавікам. Дзякуючы іх працавітым рукам і намаганням наша Быхаўшчына дасягнула тых вынікаў, якія маем сёння.


640