Літаратурны партрэт «Пясняр народных дум»

У Баркалабаўскай сельскай бібліятэцы сумесна з культарганізатарам філіяла Баркалабаўскага культурна-спартыўнага Цэнтра праведзены літаратурны партрэт «Пясняр народных дум», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа.
Бібліятэкар азнаёміла дзяцей з біяграфіяй класіка, расказала аб яго творчасці, пра тое, як ён стаў пісьменнікам. У час мерапрыемства асобая ўвага была звернута на кнігу пісьменніка «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», былі зачытаны ўрыўкі з паэмы «Міхасёвы прыгоды», казак: «Воўк-дурань», «Леў і воўк». Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Зямлі вялікай галасы».