Краязнаўчая гадзіна «Нашчадкам у спадчыну»

Каб зацікавіць дзяцей гісторыяй роднага краю, выхаваць у іх беражлівыя адносіны да свайго мінулага ў раённай дзіцячай бібліятэцы праведзена чарговае пасяджэнне клуба «Нашчадкі» - краязнаўчая гадзіна «Нашчадкам у спадчыну». Бібліятэкары ў нацыянальных касцюмах запрасілі членаў клуба ў беларускі пакой бібліятэкі, расказалі пра рэчы, якія ў ім знаходзяцца.
У дзяцей выклікалі цікавасць калыска з немаўляткам-лялькай, яркія, быццам учора вышытыя ручнікі, абрусы і сурвэткі, лапці, гліняны посуд, пралка. Надае беларускаму пакою цёплую хатнюю ўтульнасць стары бліскучы самавар, касцюмы вясковых маладзіц. Рабяты задавалі шмат пытанняў па выкарыстанню гэтых рэчаў у паўсядзённым жыцці нашых продкаў. Набытыя веды былі замацаваны ў гульне «Пазнай па апісанню і знайдзі рэч», крыжаванцы «Запрашаем ў сялянскую хату». Удзельнікі клуба падзякавалі бібліятэкараў за цікавае падарожжа ў мінулае свайго народа.