Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Час роднай мовы «З вытокаў роднай мовы»

29.09.2022

У рамках Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!», які праходзіў у Беларусі з 19 па 23 верасня супрацоўнікі бібліятэкі мікрараёна Колас для выхаванцаў ДУА «Яслі-сад № 4 «Каласок» г.Быхава» правялі час роднай мовы «З вытокаў роднай мовы».

Пачалося мерапрыемства з верша Янкі Купалы «Мова». Потым бібліятэкары расказалі дзецям аб роднай мове, асветніках зямлі беларускай, свяце беларускага пісьменства і ў якіх гарадах яно праходзіла. З мэтай вывучэння беларускай мовы для рабят была праведзена гульня-падарожжа «Якая назва гэтых рэчаў», гульня «Загадкі літаркі». Увазе прысутных быў падрыхтаваны кніжны развал беларускай дзіцячай літаратуры «Родная мова». Завершылася мерапрыемства экскурсіяй па бібліятэцы.

574