Літаратурная гадзіна «Сцежкамі майго жыцця»
27.09.2022

У ДУА «СШ № 2 г. Быхава» прайшла літаратурная гадзіна «Сцежкамі майго жыцця» у рамках праекта «К книге и чтению – через досуг и общение», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

На мерапрыемстве вучні даведаліся аб біяграфіі паэта, прачыталі ўрывак з паэмы «Нарач», праглядзелі прэзентацыю «Нязгасная зорка ў беларускай літаратуры» і дакументальны фільм аб творчасці і асабістым жыцці паэта «Максім Танк. Крутыя віражы». Напрыканцы бібліятэкар зрабіла агляд твораў М. Танка.
476