Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Этнаграфічнае падарожжа «Абрады і святы беларускай хаты»

12.09.2022

У Няражскай сельскай бібліятэцы прайшло этнаграфічнае падарожжа «Абрады і святы беларускай хаты». Вучні даведаліся, што наша беларуская зямля славіцца сваей старажытнай гісторыяй, багата сваімі нацыянальнымі традыцыямі і самабытнай культурай.

Вельмі карыснай была гутарка ў этнаграфічным кутку бібліятэкі, дзе вучні ўзбагацілі свае веды пра сялянскі побыт, шмат даведаліся аб беларускім рушніку, убачылі маслабойку, серп, чыгун, патрымалі ў руках прас, верацяно і іншыя рэчы. У завяршэнні мерапрыемства вучні праверылі свае веды ў віктарыне «Наша хата гісторыяй багата».

600