Літаратурна-музычны час «Купала і Колас – народа душа і голас»

Пад такой назвай у бібліятэцы мікрараёна Колас у рамках праекта «К книге и чтению – через досуг и общение» прайшоў літаратурна-музычны час, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа.
Бібліятэкары расказалі вучням з 8 «А» класа ДУА «СШ № 2 г. Быхава» аб жыцці і творчасці пісьменнікаў, азнаёмілі з цікавымі звесткамі з біяграфіі класікаў, аб першай сустрэчы, якая адбылася паміж Я. Купалам і Я. Коласам. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы, якія падрыхтавалі вучні, урыўкі з песень: «Мой родны кут як ты мне мілы» на словы Я.Коласа, «Алеся» на словы Я. Купалы ў выкананні ансамбля «Песняры». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «І сёння з намі Купала і Колас», па якой бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры.
Завяршылася мерапрыемства ўшанаваннем ўдзельнікаў конкурса творчых работ «Крыніцы натхнення: Я. Купала і Я. Колас», які праходзіў у бібліятэцы з 1 ліпеня па 31 жніўня 2022 г .