Агляд наглядна-гульнявога дапаможніка «Дзівосны свет беларускай казкі»

Макранская сельская бібліятэка прадстаўляе наглядна-гульнявы дапаможнік «Дзівосны свет беларускай казкі» , які ўяўляе сабой міні-спектакль па вядомым беларускім казкам у форме цікавай гульні.
Гульня-спектакль садзейнічае падтрыманню пазнавальнай цікавасці ў маленькіх чытачоў да беларускай літаратуры і мовы, фарміраванню ў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў патрыятычнага выхавання і нацыянальнай самасвядомасці, спрыяе развіццю такіх навыкаў, як памяць, уважлівасць, фантазія, творчыя здольнасці.
Гульня-спектакль «Дзівосны свет беларускай казкі» дае магчымасць быць дзіцяці не толькі слухачом, але і актыўным удзельнікам цудоўных падзей, якія адбываюцца ў казцы.