Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Інтэлект-пляцоўка «Адзіная і непаўторная Беларусь», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

05.07.2022

3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова падрыхтавалі інтэлект-пляцоўку «Адзіная і непаўторная Беларусь».

Жыхароў і гасцей нашага горада запрашалі наведаць выставу-віктарыну «З любоўю і гонарам пра Радзіму», прысвечаную краіне ў цэлым і нашай малой радзіме. Адказы на пытанні, якія прапаноўваліся, можна было знайсці на выставе. Некаторыя больш меньш складаныя былі пазначаны сваеасаблівымі падказкамі, што дало магчымасць не толькі праверыць свае веды роднага краю, але і пашырыць іх. Выстава ўключала ў сябе раздзелы: «Беларусь: гісторыя ў асобах»,«Спадчына, што належыць нашчадкам» і «Гісторыя краіны ў сімвалах яе».

Таксама наведвальнікі пляцоўкі з задавальненнем шукалі артэфакт разгадваючы краязнаўчую крыжаванку. У дадзеным выпадку артэфактам выступаў «Баркалабаўскі летапіс».

Вялікую цікавасць выклікала і краязнаўчае лато «Быхаўшчына: гісторыя і сучаснасць». Сэнс гульні быў у тым, што трэба было пэўныя аб’екты, славутасці, гістарычных дзеячаў, альбо нашых сучаснікаў суаднесці з населенымі пунктамі размешчанымі на імправізаванай мапе Быхаўскага раёна, з якімі яны так ці інакш звязаныя.

589