Літаратурны вечар, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Раісы Баравіковай «Я ў свет нясу жыццё…»
11 мая споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Раісы Андрэеўны Баравіковай – пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1993), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За плённую літаратурную працу пісьменніца ў 2008 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Раіса Баравікова – адна з самых лірычных беларускіх паэтэс, пяшчотная, эмацыянальная, рамантычная, адначасова высакародная і мудрая, – тая, якая спаўна ўвасобіла ў сваёй творчасці сэнс тэрміна «жаночая паэзія». Да юбілею пісьменніцы супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова падрыхтавалі і правялі ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва літаратурны вечар «Я ў свет нясу жыццё…». Вядучая распявяла аб жыццёвым і творчым шляху паэтэсы, чытала яе вершы, урыўкі з апавяданняў. Таксама прысутныя даведаліся, што звязвала Раісу Андрэеўну з нашай роднай Быхаўшчынай. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.





