Календарь знаменательных дат
Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

Урок успамінаў «Праз лёс дзяцей прайшла вайна»

28.04.2022

Бібліятэкары дзіцячай раённай бібліятэкі ў ДУА «СШ № 1 г. Быхава» для вучняў 2 «А» класа правялі ўрок успамінаў «Праз лёс дзяцей прайшла вайна».

Бібліятэкары расказалі рабятам, якімі цяжкімі выпрабаваннямі дасталася нашай краіне Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Фашысты знішчылі і спалілі сотні гарадоў, тысячы вёсак, учынялі нечувалыя злачынства, не шкадуючы ні старых, ні дзяцей.

Паказалі невялікі відэаролік пра тое, як увесь народ устаў на абарону сваёй Радзімы, а разам з дарослымі змагаліся і зусім малыя дзеці. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто не дажыў да Вялікай Перамогі, а аддаў сваё жыццё за нашу Радзіму, за мірнае неба і нашу шчаслівую будучыню.

Комментарии
73
ru be en