Гістарычны ваяж «Беларусь – імя нашай Радзімы!»

У рамках Года гістарычнай памяці бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі ў ДУА «СШ № 3 г. Быхава» для вучняў 5 класа правялі гістарычны ваяж «Беларусь – імя нашай Радзімы!».

У час мерапрыемства прысутныя зрабілі віртуальнае відэа-падарожжа па Беларусі, пазнаёміліся з яе абласнымі гарадамі, гістарычнымі мясцінамі, праслухалі легенду пра Беларусь. Потым падлеткі адказвалі на пытанні віктарыны «Знаўцы роднай Беларусі», адгадвалі загадкі. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры і пажаданнем для ўсіх прысутных заставацца заўсёды патрыётамі сваёй краіны.