Час роднай мовы «Сябруй з роднай мовай»

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі бібліятэкі мікрараёна Колас у ДУА «СШ № 2 г. Быхава» правялі час роднай мовы «Сябруй з роднай мовай».

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла аб гісторыі развіцця і станаўлення беларускай мовы, аб тым, што нашу мову па праву можна лічыць прыгожай, самай пяшчотнай, пявучай і шчырай. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта – наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне.
Далей падлеткі прачыталі вершы У.Дубоўкі, П.Панчанкі, М.Танка, М.Мятліцкага, Г.Бураўкіна, С.Грахоўскага, прынялі ўдзел у конкурсе «Пазнай твор па яго пачатку». Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава «Мова народа – яго святыня».