Гадзіна слоўнасці «Родная мова, як ты прыгожа!»
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі наведалі вучняў 5 класа ДУА «СШ № 3 г. Быхава» і правялі гадзіну слоўнасці «Родная мова, як ты прыгожа!».
У час мерапрыемства рабяты пазнаёміліся са слоўнікамі беларускай мовы, у загадзя падрыхтаваных лістах выпраўлялі граматычныя памылкі ў словах, адказвалі на пытанні віктарыны «Нечаканыя пераўтварэнні», удзельнічалі ў конкурсе «Закончы прыказкі», тлумачылі значэнне фразеалагічных абаротаў.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя зрабілі вынік, што наша беларуская мова – сакавітая, меладычная і пяшчотная, што яе трэба вывучаць і захоўваць. А для таго, каб больш даведацца пра родную мову і творы беларускіх аўтараў, была прапанавана тэматычная паліца «Наша матчына мова».





