Літаратурны партрэт «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі»
У бібліятэцы мікрараёна Колас прайшоў літаратурны партрэт «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі». Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, слухалі яго паэтычныя творы, вершы, пакладзеныя на музыку ў выкананні ансамбля «Песняры», адказвалі на .пытанні віктарыны па творчасці паэта.
Праз мультымедыйную прэзентацыю «Застанецца ён непаўторным» дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх. гадоў М. Багдановіча. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны кніжны развал.





