Час фальклора «Беларускі рушнік – майстэрства чалавечых рук»

Рушнік – гэта адлюстраванне гісторыі народа, лёс чалавека вышыты на палатне, думкі і мары зашытыя ў рушніковы ўзор.
Каб выхаваць любоў да роднага краю, даведацца пра яго гісторыю, традыцыі нашага народа, супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі экскурсію ў ДУК «Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей» для вучняў ДУА «СШ № 3 г. Быхава», дзе прайшоў час фальклора «Беларускі рушнік – майстэрства чалавечых рук».

Удзельнікаў сустрэла Ірына Іванаўна Міхайлава, галоўны фондазахавальнік музея, якая расказала пра беларускія тканыя рушнікі, іх каларытнасць і непаўторнасць, звярнула ўвагу на тое, які шлях прайшоў беларускі рушнік з мінулага ў сённяшні дзень. Сустрэча атрымалася насычаная, рабяты зразумелі, што няма нічога больш каштоўнага для народа, чым яго традыцыі, якія дапамагаюць захаваць сувязь з продкамі, памяць аб мінулым.