Беларускі мастак Міхаіл Гаўрыленка: да 65-годдзя з дня нараджэння

Многія населеныя пункты нашай краіны могуць "пахваліцца" сваімі знакамітымі землякамі. І Быхаўская зямля не стала выключэннем і па праве можа ганарыцца вялікай колькасцю знакамітых асоб, якія называлі і называюць яе сваім домам.
Адной з такіх асоб з’яўляецца ўраджэнец в. Дунаёк Быхаўскага раёна мастак Гаўрыленка Міхаіл Міхайлавіч, які 30 кастрычніка адзначыць свой 65-гадовы юбілей. І з гэтай нагоды аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі прапануе наведаць віртуальную выставу, прысвечаную творчасці нашага вядомага земляка.