Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Гадзіна гісторыі «Промні асветніцтва»

07.09.2021

У раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 2 класа ДУА «СШ № 1 г. Быхава» прайшла гадзіна гісторыі «Промні асветніцтва». Бібліятэкар у час мерапрыемства азнаёміла рабят з беларускімі асветнікамі: Ф. Скарынам, К. Тураўскім, Е. Полацкай, С. Будным, М. Гусоўскім, якія ўнеслі значную ролю ў развіццё друкаванага беларускага слова і аставілі шматвекавую спадчыну ў гісторыі нашай Радзімы.

Увазе прысутных была прапанавана літаратура аб жыцці і дзейнасці асветнікаў і творы на беларускай мове для пазакласнага чытання.

693