Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурна–музычная вечарына «І не змоўкнуць ніколі ў свеце купалавы словы…»

14.07.2021

Янка Купала! Сёння без яго творчасці нельга ўявіць роднай беларускай літаратуры. Яго паэзія адлюстроўвае шырокі свет чалавечых пачуццяў, паказвае сэнс людскога існавання. Купала зразумеў народную праўду і панёс яе «на свет цэлы».

Да 139–годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова для супрацоўнікаў установы «Быхаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» падрыхтавалі літаратурна–музычную вечарыну «І не змоўкнуць ніколі ў свеце купалавы словы…».

Прысутныя азнаёміліся з жыцёвым і творчым шляхам Янкі Купалы, паслухалі яго вершы «Мужык», «Мая малітва», урывак з паэмы «Яна і я». На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстраваліся фотаздымкі вялікага класіка, гучалі ў запісу песні на яго вершы. Скончылася вечарына праглядам невялікага дакументальнага фільма пра Янку Купалу.

607