Літаратурна-паэтычная гадзіна «Душа народа ў творах яго жыве»

З нагоды 139-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна «Душа народа ў творах яго жыве». Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з жыццём і творчасцю паэта, расказала цікавыя факты з яго жыцця, зачытала ўрыўкі з вершаў «А хто там ідзе?», «За ўсё», паэмы «Магіла Льва».
У час мерапрыемства прысутныя праслухалі ўрыўкі з песень «Белоруссия», «Папараць-кветка», «Малітва» у выкананні ансамбля «Песняры», праглядзелі ўрывак са спектакля «Паўлінка». У заканчэнне мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны «Жыццё і творчасць Янкі Купалы».