Літаратурны астравок «Класік беларускай дзіцячай літаратуры»

Імя Васіля Віткі адно з самых прыкметных сярод майстроў літаратурнага слова Беларусі. Да 110-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі ў Абідавіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны астравок «Класік беларускай дзіцячай літаратуры». Падчас мерапрыемства школьнікі бліжэй пазнаёміліся з творчасцю класіка беларускай дзіцячай літаратуры і біяграфіяй пісьменніка.
Пасля чытання ўслых казкі «Ваверчына гора» дзеці абмеркавалі герояў твора. Бібліятэкар падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак кніжную выставу «Жыў – быў казачнік» і прэзентацыю «Васіль Вітка».