Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурнае знаёмства «Змітрок Бядуля – дзецям»

28.04.2021

У рамках бібліятэчнай праграмы «С доброй книгой назначена встреча» бібліятэкар Баркалабаўскай сельскай бібліятэцы разам з работнікамі КСЦ арганізавала літаратурнае знаёмства «Змітрок Бядуля – дзецям», прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка.

Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, даведаліся аб некаторых цікавых фактах з яго жыцця, пазнаёміліся з яго апавяданнямі: «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «Велікодныя яйкі», «На каляды к сыну», казкай «Сярэбраная табакерка». Да мерапрыемства была аформлена бібліятэчная паліца «23 красавіка – 135 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага пісьменніка».

579