Гадзіна краязнаўства «Ці ведаеце вы сваю вёску?»

У Баркалабаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна краязнаўства «Ці ведаеце вы сваю вёску?». Бібліятэкар разам з культарганізатарам Баркалабаўскага культурна-спартыўнага Цэнтра, расказалі ўдзельнікам аб гісторыі і сучаснасці вёскі Баркалабава.

Асобая ўвага была ўдзелена заснавальніку вёскі – Баркулабу Корсаку, у гонар якога яна названа, праваслаўным святыням баркалабаўскай зямлі: іконе Баркалабаўскай Божай Маці, Свята-Узнясенскаму жаночаму манастыру, царкве іконы Казанскай Божай Маці. Рабяты ўдзельнічалі ў віктарыне «Хто лепш ведае сваю веску» і азнаёміліся з крязнаўчай выставай «Вёска мая – часцінка маёй Беларусі».