Пісьменнік-зямляк Аляксандр Мікалаевіч Казека ў Чачэвічскай сельскай бібліятэцы
Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт яшчэ і твой зямляк, аўтар выдатных радкоў аб тваёй Радзіме, знаходзіцца побач, сам чытае свае вершы – гэта сапраўдная падзея.
Такая падзея адбылася ў Чачэвічскай сельскай бібліятэцы, якую наведаў пісьменнік-зямляк, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Казека Аляксандр Мікалаевіч.
Падчас сустрэчы госць прыняў удзел у онлайн-акцыі «Поэзией едины», шчыра і з цеплынёй душы прачытаў свой верш прысвечаны тэме Радзімы і Году народнага адзінства ў Беларусі. У ім гучыць непадробная любоў да роднай зямлі і сваімі пачуццямі аўтар дзеліцца з чытачамі бібліятэк у відэароліку, які запісала бібліятэкар Чачэвічскай сельскай бібліятэкі.