Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Фальклорнае свята «Саракі»

19.03.2021

22 сакавіка на Беларусі адзначаецца свята Саракі. Меркавалася, што ў гэты дзень вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў.

Да гэтага свята бібліятэкар Макранскай сельскай бібліятэкі ў ДУА «Макранскі ВПК д/с–СШ» сумесна з работнікам Макранскага СДК і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры правялі фальклорнае свята «Саракі».

У час мерапрыемства прысутныя даведаліся аб гісторыі і традыцыях свята. Прынялі ўдзел у святочным абрадзе: па традыцыі ўпрыгожылі абрадавае дрэва стужкамі, вадзілі вакол яго карагод, і ўсе разам заклікалі Вясну, каб хутчэй прыляцелі пералётныя птушкі. Школьнікі з задавальненнем гулялі ў народныя гульні «Лётаюць – не лётаюць», «40 вузялкоў», адгадвалі загадкі пра птушак, развучвалі песенькі-заклічкі.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава-агляд «Да вытокаў народных традыцый».

1060