Акцыя «Чытаем разам — чытаем па-беларуску»

На працягу дзвюх тыдняў у Макранскай сельскай бібліятэцы праходзіла акцыя «Чытаем разам — чытаем па-беларуску». Чытачы наведвалі бібліятэку, удзельнічалі ў масавых мерапрыемствах, віктарынах і гульнях, прыводзілі ў бібліятэку сяброў. Галоўнай умовай акцыі было чытанне кніг на беларускай мове.
На прыканцы акцыі бібліятэкар правяла літаратурную гадзіну «Да кніжных скарбаў дакраніся». У час якой дзеці азнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў-землякоў, такіх як: М.У. Леўчанка, М.І. Мушынскі, М.П. Пазнякоў, С.С. Украінка і інш. Прынялі ўдел у гульнях: «Дапоўні прыказку», «Раскажы верш», «Чужое слова» і інш. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі прыклейвалі стыкеры ў форме сэрца на карту Беларусі з словамі аб роднай мове. Вынікі акцыі паказалі, што падчас правядзення акцыі ў чытачоў бібліятэкі абудзіўся інтарэс да беларускай кнігі, асабліва ў дзяцей.