Гутарка-партрэт «У гасцях у дзеда Кандрата»

5 сакавіка Беларусь адзначыла 125-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, аднаго з класікаў беларускай літаратуры. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўды народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці пісьменніка да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.
Да гэтай нагоды ў Баркалабаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках праграмы «С доброй книгой назначена встреча» прайшла гутарка-партрэт «У гасцях у дзеда Кандрата». На мерапрыемстве рабяты азнаёміліся з жыццём і творчасцю байкапісца, даведаліся аб цікавых фактах з яго жыцця. На кніжнай выставе «5 сакавіка – 125 год з дня нараджэння Кандрата Крапівы, беларускага пісьменніка» былі прадстаўлены творы Кандрата Крапівы. Большасць з якіх вызначаюцца не толькі дасціпным гумарам і вострай сатырай, але і сакавітай і трапнай мовай. Асобая ўвага была нададзена дзіцячай кніжцы «Загадкі дзеда Кандрата» з якой дзецям было прапанавана адгадаць загадкі. На мерапрыемсве прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі, чыталі байкі Кандрата Крапівы.