Моўная завалінка «Цудоўны свет мовазнаўства»

У ДУА «Макранскі ВПК д/с–СШ» у рамках акцыі «Чытаем разам — чытаем па-беларуску» да Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай рэкламы беларускамоўнай кнігі, бібліятэкар Макранскай сельскай бібліятэкі і настаўніца беларускай літаратуры і беларускай мовы правялі моўную завалінку «Цудоўны свет мовазнаўства».
У пачатку мерапрыемства настаўніца распявала прысутным аб роднай мове, яе важнай ролі для народа і краіны, яе гісторыі і цяперашнім стане. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц беларускай мовы, пазнаёміліся з вершамі, апавяданнямі, казкамі беларускіх аўтараў і пісьменнікаў-землякоў з дапамогай аднайменнай прэзентацыі. Далей дзеці прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах: «Закончыце прыказкі», «Перакладзіце на беларускую мову», «Адшукай як мага больш слоў», «Адшукай назвы беларускіх гарадоў». Пазнаёміліся з літаратурнай выставай «Літаратурнымі сцяжынкамі Быхаўшчыны», дзе былі прадстаўлены кнігі пісьменнікаў-землякоў.
Мерапрыемства дазволіла прысутным перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і які павінны шанаваць.