Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Дзень інфармацыі «Слова роднае – вечнасці след»

22.02.2021

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

19 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся Дзень інфармацыі «Слова роднае – вечнасці след». На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з кнігамі, часопісамі на беларускай мове і даведаліся шмат цікавага пра родную мову.

Для работнікаў ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна» была праведзена прэзентацыя часопіса «Роднае слова», на якой адбылося знаёмства з выданнем, а таксама было расказана пра магчымасці выкарыстання часопіса работнікамі клубных устаноў у сваёй рабоце.

На абанеменце быў праведзены агляд выставы «Новыя кнігі беларускіх пісьменнікаў», які выклікаў у чытачоў цікавасць і жаданне пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў.

У чытальнай зале аформлена выстава «Па-беларуску слухаць і чытаць – мову нашу спасцігаць». На ёй былі прадстаўлены кнігі, па якіх можна вучыць беларускую мову, а таксама творы беларускай літаратуры ў аўдыяфармаце.

Для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Быхава» быў праведзены турнір знаўцаў «Родная мова, цудоўная мова», на якім рабятам былі прапанаваны самыя розныя пытанні – і жартоўныя, і сур’ёзныя.

Спадзяемся атрыманая інфармацыя дапамагла нашым чытачам яшчэ больш любіць і шанаваць родную мову.

851
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.