Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурнае падарожжа «Пяць цудаў Уладзіміра Ягоўдзіка»

15.02.2021

У рамках праграмы «С доброй книгой назначена встреча» бібліятэкар Баркалабаўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурнае падарожжа «Пяць цудаў Уладзіміра Ягоўдзіка», прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. У ходзе мерапрыемства дзеці азнаёміліся з біяграфіяй У. Ягоўдзіка і даведаліся, што з самага дзяцінства ён цікавіўся гісторыяй свайго краю.

Бібліятэкар расказала ўдзельнікам, што ў 2008 годзе пісьменнік заснаваў унікальную серыю «Скарбы Радзімы», у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэтыя кнігі аўтар прысвячае помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў і рэк. Мерапрыемства суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі «Літаратурнае падарожжа па творах Уладзіміра Ягоўдзіка».

Вучні чыталі ўрыўкі з кніг: «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Рыжая акрабатка», «Начны князь», «Вячэра для вожыка», прадстаўленых на кніжнай выставе «65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка».

720