Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Выстава-партрэт «Пясняр палескай душы»

11.02.2021

З нагоды 100 гадовага юбілею беларускага пісьменніка Івана Мележа ў Вараніноўскай сельскай бібліятэцы ўвазе чытачоў была прадстаўлена выстава-партрэт «Пясняр палескай душы».

Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п'есы, раманы.

У час дзеяння выставы бібліятэкар апавядала прысутным аб тым, як талент пісьменніка раскрыўся ў створаных ім непаўторных чалавечых характарах, у цудоўных і багатых малюнках прыроды, у шырокіх карцінах народнага жыцця і побыту, у распрацоўцы глыбінных духоўных і гістарычных грамадска-сацыяльных канфліктаў. Таксама было адзначана для чытачоў, што вяршыняй творчасці пісьменніка з'яўляецца трылогія «Палеская хроніка», якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры.

599