Да 65-годдзя У. Ягоўдзіка
09.02.2021

Бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі ў ДУА «СШ № 3 г. Быхава» правялі відэавандроўку «Вандроўка з Ягоўдзікам», прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў цікавую вандроўку, у ходзе якой бібліятэкар расказвала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць «санітарам леса», след якой жывёлы падобны чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра.
559