Да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа
08.02.2021

Напярэдадні 100- годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў раённай дзіцячай бібліятэцы арганізавана літаратурная выстава «Кніжная спадчына Івана Мележа».
Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку, каб пазнаёміцца, альбо ўспомніць цікавыя творы Івана Паўлавіча Мележа.

На выставе можна знайсці не толькі мастацкія творы знакамітага аўтара, цікавыя факты пра жыццё і творчасць, але і публіцыстыку сучаснікаў і суайчыннікаў Івана Паўлавіча.
625