Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Пра што распавядае Сяргей Украінка

01.02.2021

25 студзеня 2021 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна прайшла гадзіна літаратурнага партрэта «Пра гэта варта расказаць», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, літаратуразнаўца і літаратурнага крытыка Сяргея Украінкі.

Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра тое, што юбіляр нарадзіўся ў вёсцы Ніканавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і ўвесь свой жыццёвы шлях прысвяціў служэнню роднай мове, беларускай літаратуры і выхаванню маладых педагогаў. Яго вершы, проза, літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы сталі неад'емнай часткай нашай літаратуры, дэманструючы свой высокі ўзровень і знаходзячы водгук у сэрцах удзячных чытачоў. А сотні выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.Куляшова сёння нясуць беларускае слова сваім вучням і ўспамінаюць добрым словам лекцыі і заняткі шаноўнага выкладчыка Сяргея Сяргеевіча Украінкі.

Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе асаблівую цікавасць выклікалі кнігі з аўтографамі С.Украінкі. У выкананні чытачкі бібліятэкі Ірыны Дудар прагучалі вершы юбіляра.

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў распавёў пра цікавыя моманты свайго сяброўства з Сяргеем Сяргеевічам, пра сумесную працу над многімі літаратурнымі праектамі.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі відэазапісы выступленняў Сяргея Украінкі на розных імпрэзах.

697