Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Івану Мележу прысвячаецца

01.02.2021

8 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі – Івана Паўлавіча Мележа.

Іван Мележ – найвялікшы беларускі пісьменнік і публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, удзельнік ваенных дзеянняў у Вялікай Айчыннай вайне. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знакам Пашаны» і медалямі.

Пасля смерці ён пакінуў нашчадкам вялікую літаратурную спадчыну. Ключавое месца ва ўсёй творчасці Мележа займае трылогія «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Снежань». Яго раман «Мінскі напрамак», п’есы «Пакуль вы маладыя», «Дні нашага нараджэння» і кожны са зборнікаў апавяданняў і аповесцей «У завіруху», «Гарачы жнівень», «Блізкае і далёкае», «Што ён за чалавек», «Белыя вішні і яблыні» і іншыя – адразу ж пасля з’яўлення на свет станавіліся сапраўднай з’явай беларускай нацыянальнай літаратуры.

У сувязі з святкаваннем дня нараджэння пісьменніка, у бібліятэках ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» будуць аформлены выставы літаратурнай спадчыны аўтара: персанальная выстава «Тварэц праўдзівага жыцця» у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б.В. Стральцова, юбілейныя выставы «Кніжная спадчына І. Мележа» у раённай дзіцячай бібліятэцы, «Святло душы і таленту» у бібліятэцы мікрараёна Колас, выстава-партрэт «Летапісец непрыдуманай праўды» у Чарнаборскай сельскай бібліятэцы і інш. На сайце бібліятэкі мікрараёна Быхаў-1 будзе дзейнічаць віртуальная выстава «Пясняр Палесся». Пройдзе таксама і шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа.

План правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных да 100-годдзя Івана Мележа

ДатаФорма і назва мерапрыемстваМесца правядзення
08.02.2021 15.00Літаратурны партрэт «Жыў лёсам людзей на балоце»Бібліятэка мікрараёна Быхаў-1
08.02.2021 11.00Выстава-агляд «Святло душы і таленту» Бібліятэка мікрараёна Колас
07.02.2021 12.00Вечар-партрэт «Пясняр палескага краю» Новабыхаўская сельская бібліятэка
05.02.2021 13.00Літаратурная гадзіна «Летапісец палескай зямлі» Макранская сельская бібліятэка
03.02.2021 11.00Літаратурны тур па творчасці І. Мележа «Пясняр палескай душы»Вараніноўская сельская бібліятэка
07.02.2021 11.00Тэматычны вечар «І. Мележ – сын зямлі палескай»Дуброўская сельская бібліятэцы
05.02.2021 14.00Агляд выставы «Кніжная спадчына І. Мележа» Раённая дзіцячая бібліятэка
953