30 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод у Няражскай сельскай бібліятэцы падрыхтавана тэматычная выстава “Чалавек вялікага таленту”.
На выставе прадстаўлены збор твораў, асобныя творы народнага пісьменніка, выданні пра жыццёвы і творчы шлях, успаміны празаіка.
Выстава будзе цікавая ўсім, хто любіць чытаць па-беларуску, цікавіцца беларускай літаратурай, творчасцю І. Шамякіна.