Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Віншуем пісьменніка-земляка Аляксандра Мікалаевіча Казеку з высокай дзяржаўнай узнагародай!

28.01.2021

У Магілёўскім аблвыканкаме прайшла ўрачыстая цэрымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі прадстаўнікам прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, а таксама органаў улады рэгіёна.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны — Казека Аляксандр Мікалаевіч — старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Медаль Францыска Скарыны быў уручаны Аляксандру Мікалаевічу за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, за плённую працу ў галіне літаратуры.

Па дадзеных прэс-службы Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ

713