Гутарка-партрэт «Шматгранны талент землякоў»
25.01.2021

Да юбілею пісьменнікаў-землякоў Міхася Пазнякова і Міхася Мушынскага ў Макранскай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка-партрэт «Шматгранны талент землякоў». У час мерапрыемства прысутныя даведаліся аб жыцці і творчасці нашых знакамітых пісьменнікаў, пазнаёміліся з іх творамі і матэрыяламі папкі-дасье прадстаўленымі на выставе «Пісьменнікі роднага краю». Завяршылася гутарка чытаннем вершаў і ўрыўкаў з твораў Міхася Пазнякова.
594