Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Святое правіла Міхася Пазнякова

22.01.2021

19 студзеня 2021 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурна-музычная імпрэза «Там, дзе нарадзіўся», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Нацыянальная літаратурнай прэміі Міхася Пазнякова.

Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што жыццёвы шлях паэта пачаўся на Магілёўшчыне — у вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна. Сваёй творчасцю Міхась Пазнякоў зрабіў вялікі ўнёсак у беларускую літаратуру — як паэт, перакладчык, гумарыст і сатырык. Яго руплівая дзейнасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі.

Да юбілею была аформлена кніжная выстава, якую ўпрыгожылі кнігі паэта з дароўнымі надпісамі чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Таксама бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет. Некалькі вершаў М.Пазнякова прагучала ў выкананні чытачкі бібліятэкі Ірыны Дудар.

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з Міхасём Паўлавічам, аб працы над сумесным песенным зборнікам «Чароўная, каханая...» і выканаў некалькі песен.

Завяршыў сустрэчу прагляд дакументальнага відэафільма «Слова паэта. Міхась Пазнякоў».

1006