Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Юбілеі знакамітых ураджэнцаў Быхаўшчыны

21.01.2021

На Быхаўшчыне студзень 2021 года – юбілейны ў адносінах да пісьменнікаў-землякоў:

  • 24 студзеня — 90 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, тэкстолага, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН, прафесара Міхася Іосіфавіча Мушынскага (1931-2018);
  • 24 студзеня — 70 гадоў з дня нараджэння паэта, празаіка, перакладчыка і мовазнаўцы Міхася Паўлавіча Пазнякова (1951);
  • 25 студзеня — 60 гадоў з дня нараджэння паэта, крытыка і літаратуразнаўцы Сяргея Сяргеевіча Украінкі (1961).

З гэтай нагоды на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова аформлена выстава «Слаўныя сыны зямлі быхаўскай». Выстава дае магчымасць азнаёміцца з біяграфіяй вядомых землякоў, іх літаратурнай і навуковай спадчынай, літаратурна-крытычнымі матэрыяламі аб жыцці і творчасці.

Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў-землякоў. Выстава будзе дзейнічаць да 29 студзеня.

1113