Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе

26 лістапада наша краіна адзначыць 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з’ява ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям. З яго хочацца браць прыклад.

З нагоды юбілею пісьменніка ў раённай дзіцячай бібліятэцы з 20 лістапада пачала працаваць выстава літаратуры «Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе». Матэрыялы выстаўкі расказваюць пра жыццё Уладзіміра Караткевіча, знаёмяць з яго багатай творчай спадчынай. Увазе прыхільнікаў творчасці У. Караткевіча прадстаўлены такія творы, як «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «На Беларусі Бог жыве» і іншыя празаічныя творы і паэтычныя зборнікі.