Гістарычны экскурс “Ад Скарыны да нашых дзён”
08.09.2014
“Ад Скарыны да нашых дзён” – пад такой назвай у кінатэатры “Радзіма” cярод вучняў ДУА “СШ №3 г.Быхава” прайшоў гістарычны экскурс, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Б.В. Стральцова і аддзела кінавідэамерапрыемстваў.

Перад праглядам дакументальнага фільма «Начало славных дел» бібліятэкар Альшэўская Н.І. паведаміла вучням аб гісторыі і традыцыях свята, пазнаёміла з жыццём і дзейнасцю выдатных асветнікаў. Выступленне суправаджалася паказам слайдаў электроннай прэзентацыі “Духоўнай спадчыне адданасць”. На прыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у віктарыне “Пад знакам роднага слова”.У фае кінатэатра увазе прысутных была арганізавана бібліятэчная выстава “Ад мінулага ў сёння, і ад сёння – у заўтра, вядзе нас друкаванае слова”.
2866