Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Быхаўская цэнтральная раённая бібліятэка на Дне беларускага пісьменства ў Бялынічах

08.09.2020

Дзень беларускага пісьменства – асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. У гэтым годзе свята адбылося ў г. Бялынічы. Быхаўская цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у літаратурна-тэатралізаванай інтэрактыўнай пляцоўцы тэматычных экспазіцый бібліятэк Магілёўскай вобласці ў рамках духоўна-асветніцкага праекта «Дакрануцца да духоўнасці».

На тэматычнай выставе «Таленты ад роднай зямлі» бібліятэка прадставіла экспазіцыю, прысвечаную Б. В. Стральцову, знакамітаму ўраджэнцу Быхаўшчыны, прафесару, журналісту, пісьменніку, імя якога наша бібліятэка носіць з 2013 года . На выставе былі прадстаўлены матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях, творы і навуковыя працы знакамітага журналіста, вучонага, пісьменніка. Прыцягваў да сябе ўвагу фотаплакат са словамі падзякі яго былых студэнтаў, якія пасля сталі пісьменнікамі, журналістамі і прадаўжальнікамі яго справы. На экспазіцыі дэманстраваліся старыя фота з сямейнага архіва, рэчы з працоўнай спадчыны журналіста, а таксама біяграфічны нарыс, біябібліяграфічная памятка, папка-дасье «Б.В.Стральцоў – журналіст, даследчык, пісьменнік», створаныя супрацоўнікамі нашай бібліятэкі. Кожны наведвальнік выставы атрымаў у падарунак каляндарык або закладку пра жыццё і творчасць нашага земляка.

Комментарии
258
ru be en